19 красавiка 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

99 гадоў таму была абвешчаная Першая ўстаўная грамата БНР

1
99 гадоў таму была абвешчаная Першая ўстаўная грамата БНР

Дакумент заклікаў беларускі народ ажыццявіць сваё права на самавызначэнне.

21 лютага падчас пасяджэння Выканкам Рады Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з Першай устаўной граматай, у якой адзначалася: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы...Мы стаім перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі».

Першая Устаўная грамата заклікала беларускі народ ажыццявіць сваё права на «поўнае самавызначэнне», а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне, аўтары граматы сцвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляй народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып павінен ажыццяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі Устаноўчы Сход.

У гэтым дакуменце Выканкам абвясціў аб стварэнні ім 20 лютага ўрада - Народнага Сакратарыята Беларусі - часовага выканаўчага органа народнай улады ў краіне, які 21 лютага пачаў выкананне сваіх абавязкаў. У склад сакратарыята ўвайшлі Палута Бадунова, Язэп Варонка (старшыня), Тамаш Грыб, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка.

Выканаўчы камітэт Савета I Усебеларускага з'езда абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. У грамаце ўпершыню не згадвалася пра аўтаномію і неабходнасць заставацца ў складзе Савецкай Расеі. Яе тэкст на беларускай і расейскай мовах быў расклеены ва ўсім Менску.

Наступным крокам стала абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках