29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадон наважыў памяняць Канстытуцыю

6
Дадон наважыў памяняць Канстытуцыю
Ігар Дадон

Прэзідэнт Малдовы мае намер атрымаць права распускаць парламент.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон у найбліжэйшыя дні прапануе ўнесці папраўкі ў канстытуцыю, каб мець права распускаць парламент. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў на брыфінгу падчас сустрэчы са старшынём парламента Андрыянам Канду і прэм'ер-міністрам краіны Паўлам Філіпам, піша kommersant.ru.

«Я застаюся верны сваёй пазіцыі і выступаю за датэрміновыя парламенцкія выбары, як гэтага хоча большасць грамадзян Малдовы. У найбліжэйшыя дні мы звернемся да парламента з гэтай ініцыятывай і спадзяемся, што яна будзе разгледжаная», - заявіў Дадон. Прэзідэнт растлумачыў, што на гэты момант разглядаюцца дзве магчымасці: змяненне толькі таго артыкула, які тычыцца роспуску парламента, ці ж канцэптуальныя папраўкі ў канстытуцыю, якія дадуць магчымасць пераўтварыць Малдову з прэзідэнцкай ў парламенцкую рэспубліку.

Цяпер у Малдове парламент і ўрад кантралюе Дэмакратычная партыя, якая называе сябе праеўрапейскай і якую ўзначальвае алігарх Уладзімір Плахатнюк. Ён мяркуе, што прапановы прэзідэнта не будуць рэалізаваныя, улічваючы, што ўмовы, пры якіх могуць быць прызначаныя датэрміновыя выбары, выразна прадугледжаныя ў канстытуцыі. Раней Уладзімір Плахатнюк таксама абяцаў не дазволіць Ігару Дадону змяніць замежнапалітычную арыентацыю краіны. Нагадаем, у снежні мінулага года новы прэзідэнт Малдовы прызначыў дарадцаў, якія маюць даўнія і трывалыя сувязі ў Маскве, а з будынку прэзідэнцкай рэзідэнцыі прыбраў сцяг Еўразвязу, які вісеў там чатыры гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках