24 красавiка 2024, Серада, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар: Нашы войскі павінны стала знаходзіцца на абароне Балтыі

2
Амерыканскі сенатар: Нашы войскі павінны стала знаходзіцца на абароне Балтыі
Фота: LRPK / Robertas Dačkus

ЗША будуць дакладна выконваць свае абавязанні перад хаўруснікамі ў NATO.

Сенатар ЗША, дэмакрат Рычард Дурбін, які знаходзіцца ў Літве з візітам, у аўторак заявіў, што вайскоўцы ЗША ў краінах Балтыі павінны быць дыслакаваныя на сталай аснове, піша delfi.lt.

- «Я б хацеў бачыць сталую прысутнасць вайскоўцаў ЗША ў краінах Балтыі не толькі для ўзмацнення намаганняў нашых хаўруснікаў у NATO, але таксама і для забеспячэння абавязанняў ЗША перад суверэнітэтам і бяспекай краін Балтыі», - сказаў сенатар журналістам у Прэзідэнцкім палацы пасля сустрэчы з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ.

З 2014 года пасля анэксіі Крыма ЗША накіравалі ў кожную з краін Балтыі і Польшчу па роце сваіх вайскоўцаў. У Балтыйскіх краінах таксама былі размешчаныя адмысловыя сілы ЗША. Сёлета для ўдзелу ў вучэннях у Літве часцей будзе бываць батальён з дыслакаванай ЗША ў Польшчы брыгады. «Мы павінны і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, каб дапамагчы краінам Балтыі абараніць сябе», - сказаў Дурбін.

Амерыканскі палітык літоўскага паходжання таксама абмеркаваў з прэзідэнтам просьбу Літвы да ЗША ўзяць больш актыўны ўдзел у забеспячэнні супрацьпаветранай абароны (СПА) краін Балтыі.

Дурбін сказаў, што падтрымлівае імкненне Літвы атрымаць ад ЗША больш гарантый у плане СПА. «Гэта вельмі важна для забеспячэння таго, каб краіны Балтыі не былі ў небяспецы ў выпадку агрэсіі Пуціна (прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - заўв.), і я гэта цалкам падтрымліваю», - сказаў сенатар.

«Я да гэтага гатовы. Як чалец Камітэта ў асігнаваннях, камітэта, які выдаткоўвае грошы, я гатовы (дамагацца сродкаў СПА для краін Балтыі). Я ўпэўнены, што гэта важнае абавязанне, якое мы павінны ўзяць на сябе перад Польшчай і Балтыйскімі краінамі», - дадаў ён. Пра магчымасці ЗША забяспечыць СПА краін Балтыі прэзідэнт на мінулым тыдні гаварыла з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пэнсам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках