25 красавiка 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца, які сарваў прэс-канферэнцыю Сайдзіка ў Менску, дэпартавалі з Беларусі

12
Расейца, які сарваў прэс-канферэнцыю Сайдзіка ў Менску, дэпартавалі з Беларусі

Удзельніка акцыі для зрыву ў Менску прэс-канферэнцыі спецыяльнага прадстаўніка старшыні АБСЕ адправілі ў Расею.

Гэтую інфармацыю БелТА пацвердзілі ў МУС.

Як паведамлялася, група асоб з пашпартамі грамадзян Расеі і журналісцкімі пасведчаннямі выдання "Русская планета" 15 лютага, прадставіўшыся прадстаўнікамі незарэгістраванай у РФ партыі "Другая Россия", зрабіла спробу сарваць прэс-канферэнцыю Марціна Сайдзіка. Яна павінна была прайсці пасля чарговага раўнда перамоў трохбаковай кантактнай групы для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Аднаго з удзельнікаў акцыі затрымалі, і 16 лютага суд Ленінскага раёна Менска прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці дзён адміністрацыйнага арышту. Правакатары раскідвалі ўлёткі і выкрыквалі лозунгі, якія перашкаджалі камунікацыі амбасадара з прадстаўнікамі СМІ, але неўзабаве былі аператыўна выдаленыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў з месца правядзення сустрэчы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках