25 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Масленіцу ў Расеі людзей зноў будуць карміць з шуфляў

25
На Масленіцу ў Расеі людзей зноў будуць карміць з шуфляў

У Стаўрапалі з гэтай нагоды арганізавалі конкурс на самы крэатыўны шуфель.

Конкурс на самы крэатыўны шуфель праходзіць у Стаўрапалі перад святкаваннем Масленіцы. Пераможца адкрые нядзельнае свята і першым пачне раскладваць бліны для гараджан сваім шуфлем, паведамілі ТАСС сёння ў прэс-службе адміністрацыі горада.

«Пераможца конкурсу «Сонца на шуфлі» адкрые свята Масленіцы 26 лютага. З яго крэатыўнага шуфля будуць раскладваць па талерках першыя бліны, якімі пачастуюць гасцей свята», - растлумачылі ў прэс-службе. Для ўдзелу ў конкурсе стаўрапальцам трэба незвычайна аформіць шуфель для бліноў і падрыхтаваць яе творчую прэзентацыю.

Нагадаем, у 2015 годзе ў інтэрнэце былі апублікаваныя фатаграфіі, на якіх адлюстравана, як жыхарам Стаўрапаля раздавалі бліны з шуфляў. Здымкі сталі падставай для жартаў і інтэрнэт-мэмаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках