24 красавiка 2024, Серада, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў нагадаў Макею пра «не вельмі спакойны інфармацыйны фон»

32
Лаўроў нагадаў Макею пра «не вельмі спакойны інфармацыйны фон»
ФОТА: SPUTNIK.BY

У Маскве прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.

Як інфармуе прэс-служба расейскага замежнапалітычнага міністэрства, Лаўроў, вітаючы Макея, адзначыў: «Сённяшні кантакт падкрэслівае, што мы заўсёды гатовыя абмяркоўваць усе пытанні, у тым ліку няпростыя, з тым, каб знаходзіць іх развязанні».

Таксама ён звярнуў увагу на той факт, што цяперашні этап супольнай працы «праходзіць на не вельмі спакойным інфармацыйным фоне».

Са слоў Лаўрова, сустрэча павінна дапамагчы прасоўванню наперад «у выкананні праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі на 2016-2017 гады».

Як інфармуе БелТА, Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь і Расея павінны падысці да 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў з рэальнымі справамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках