24 красавiка 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што агульнага ў сярэдняга беларуса і настаўніцы з Эфіопіі?

11
Што агульнага ў сярэдняга беларуса і настаўніцы з Эфіопіі?

Адказ на гэта дае цікавы сэрвіс Global Wage Calculator, створаны амерыканскім тэлеканалам CNN.

Ён дазваляе жыхару кожнай краіны ўвесці суму свайго заробку за апошні год і ўбачыць - многа гэта ці мала ў параўнанні з заробкамі людзей розных прафесій, якія жывуць у іншых краінах, піша «Салідарнасць».

Напрыклад, сярэдні жыхар Злучаных Штатаў, паводле звестак сэрвісу, зарабляе 44 952 даляра штогод. Гэта прыкладна ў чатыры разы менш за гадавы заробак ўладальніка амерыканскай кампаніі, у 14 разоў большы за заробак настаўніцы ў Эфіопіі і ў 7 разоў большы за заробак прыбіральніка ў Тайландзе.

Калі ж дзеля цікавасці ўвесці на старонцы заробак сярэднестатыстычнага беларуса ў далярах (нават паводле яўна завышаных афіцыйных звестак Белстата), то мы ўбачым вельмі красамоўнае параўнанне.

Выяўляецца, што большасць беларусаў маюць у дакладнасці такі ж заробак, як і настаўніца ў Эфіопіі. Акрамя таго, сярэднестатыстычны грамадзянін нашай краіны зарабляе значна менш, чым прыбіральнік у Тайландзе і кіроўца ў Паўднёвай Афрыцы, не кажучы ўжо пра лекара ў Грэцыі, кіраўніка кампаніі ў Фінляндыі і ўладальніка бізнэсу ў ЗША.

Як швэйцарскія даследнікі сапсавалі беларускім уладам усю «маліну»

У завяршэнні сэрвіс CNN выносіць зусім бязлітасны для беларусаў вердыкт: сярэдні заробак у нашай краіне складае толькі 22% ад сярэднесусветнага. Гэта чарговым разам пацвярджае факт, што з групы моцных сераднякоў Беларусь перамясцілася ў кампанію заўзятых двоечнікаў - раз-пораз застаючыся ў класе на другі год.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках