25 красавiка 2024, Чацвер, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец паказаў найлепшы за 16 гадоў вынік у беларускай хакейнай экстралізе

2
Украінец паказаў найлепшы за 16 гадоў вынік у беларускай хакейнай экстралізе
Андрэй Міхно
ФОТА: ХК «Юнацтва»

Форвард «Юнацтва» Андрэй Міхно набраў 70 балаў у 39 паядынках.

Сярэдняя выніковасць склала 1,8 бала за матч, паведамляе pressball.by.

У гісторыі беларускіх чэмпіянатаў толькі два хакеісты дамагаліся найлепшага паказчыка, і здарылася гэта ў далёкім сезоне-2000/01, калі ў форварда «Гомеля» Андрэя Шэвялёва было 2,06, а ў ягонага аднаклубніка Дзмітрыя Аўсяннікава - 1,92 (улічваліся толькі тыя гульцы, якія паўдзельнічалі хоць бы ў траціне матчаў «гладкага» першынства).

З тых часоў ніхто і блізка не падбіраўся да такіх лічбаў. Найлепшая статыстыка была ў расейца Дзмітрыя Кірыленкі, які выступаў за наваполацкі «Хімік», а - 1,56 у рэгулярных - 2006/07.

Нагадаем, у гэтым сезоне Міхно пабіў рэкорд 13-гадовай даўніны ў колькасці балаў, набраных за адну сустрэчу. У кастрычніцкім спатканні з «Хімікам» ён адзначыўся ў пратаколе 11 (4+7) разоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках