29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты МіГ-29 з Баранавічаў перабазаваліся ў Бабруйск

11
Самалёты МіГ-29 з Баранавічаў перабазаваліся ў Бабруйск

Гэта было зроблена ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл краіны.

Частку сіл і сродкаў вайсковай часці 54804 (Баранавічы) перакінулі на запасны аэрадром. Зроблена гэта ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл краіны.

У першую чаргу падраздзяленні авіяцыйнай воінскай часткі падрыхтавалі калону для перабазавання на запасны аэрадром. Першыя прыбылі перадавыя каманды авіяцыйных тэхнікаў, затым лётны склад атрымаў палётныя заданні - выканаў навігацыйна-штурманскія разлікі і падрыхтаваў самалёты да вылетаў, піша «Белорусская военная газета»

- У адпаведнасці з атрыманым загадам, мы ажыццявілі перабазіраванне часткі сілаў з пункта пастаяннай дыслакацыі на запасны аэрадром. Для нас гэта не склала пэўных цяжкасцяў, бо мы гатовыя выканаць задачу з усякага аэрадрома. Лётны склад выконваў навучальныя палёты для падтрымання ўзроўню натрэніраванасці ў інтарэсах нясення баявога дзяжурства, - распавёў выданню камандзір в/ч 54804 палкоўнік Юрый Пыжык.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках