19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Б'ёрндален: Няўдачы хутка забываюцца, калі ў цябе ёсць маленькае дзіця

27
Б'ёрндален: Няўдачы хутка забываюцца, калі ў цябе ёсць маленькае дзіця

Нарвежац распавёў, як яны з Домрачавай выхоўваюць дачку.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален распавёў пра тое, што значыла для яго знаходзіцца разам з сям'ёй на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне, піша «Трибуна».

- Цяпер я жыву не з хлопцамі з каманды, а з сям'ёй, і гэта добра. У нас усё выдатна, хоць даводзіцца трохі папрацаваць па начах. Гэта адзінае вялікае адрозненне гэтага чэмпіянату свету ад папярэдніх. Але ў той жа час вельмі выдатна падарожнічаць разам з сям'ёй.

- Як гэта, быць бацькам маленькага дзіцяці на чэмпіянаце свету?

- Ты падзараджаешся энэргіяй, калі пасля дрэнна праведзенай гонкі прыходзіш дадому да немаўляці, якое ляжыць там і проста ўсміхаецца...З вялікімі вачыма чакае тату, калі ён вяртаўся з лыжні.

Дрэнныя вынікі забываюцца хутка, калі ў цябе ёсць маленькае дзіця. У гэтым сэнсе гэта можа быць перавагай. Адзінае, што змянілася, - гэта тое, што цяпер у нас ёсць малая, пра якую трэба клапаціцца. У гэтым толькі плюсы.

Крыху шкада, што я не праводзіў так шмат часу з камандай, але я павінен дазволіць ім пазбегнуць дзіцячага плачу. У гэтым выпадку лепш жыць асобна з сям'ёй», - сказаў на заканчэнне Б'ёрндален.

Нагадаем, што ў 1 кастрычніка ў сям'і Б’ёрндалена і Дар'і Домрачавай нарадзілася дачка Ксенія.

У Хохфільцэне Б'ёрндален і Домрачава здабылі бронзу і срэбра ў гонках пераследу.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках