25 красавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: Санкцыі будуць прадаўжацца да дээскалацыі дзеянняў РФ ва Украіне

2
МЗС Літвы: Санкцыі будуць прадаўжацца да дээскалацыі дзеянняў РФ ва Украіне

Літва цвёрда падтрымлівае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Літва будзе імкнуцца, каб санкцыі ў дачыненні да Расеі ўжываліся датуль, пакуль яна «не сыдзе з незаконна захопленай тэрыторыі Украіны», адзначаецца ў апублікаванай у аўторак заяве МЗС Літвы з нагоды трэцяй гадавіны акупацыі Крыма, паведамляе delfi.lt.

«Літва цвёрда падтрымлівае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Падтрымліваючы Украіну, мы і далей будзем паслядоўна ажыццяўляць палітыку непрызнання анэксіі і акупацыі Крыма, распачатых тры гады таму. Мы будзем імкнуцца да таго, каб ужываныя ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі санкцыі ЕЗ і міжнароднай супольнасці, звязаныя з незаконным захопам паўвострава, падаўжаліся датуль, пакуль Расея не пакіне незаконна захопленую ўкраінскую тэрыторыю», - гаворыцца ў заяве.

У заяве таксама асуджаюцца парушэнні правоў чалавека, свабоды СМІ, мірных сходаў, веравызнання і перакананняў, пераслед крымскіх татараў Расеяй. Адзначаецца, што неспакой выклікаюць і запалохванні праваабаронцаў, якія працуюць з крымскімі татарамі, затрыманні актывістаў, закрыццё Меджліса крымскіх татараў, рэпрэсіі і іншыя парушэнні правоў чалавека.

«Незаконныя дзеянні Расейскай Федэрацыі не толькі топчуць двухбаковыя і шматбаковыя пагадненні аб забеспячэнні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але і ствараюць пагрозу бяспецы і стабільнасці ва ўсёй Еўропе», - адзначае МЗС.

РФ анэксавала Крым у 2014 годзе, калі ў Кіеве быў скінуты падтрымоўваны Масквой прэзідэнт Віктар Януковіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках