23 красавiка 2024, aўторак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады «ўваскрэсілі» гамельчука дзеля падатку на «дармаедства»

8
Улады «ўваскрэсілі» гамельчука дзеля падатку на «дармаедства»

У Гомелі ў «дармаеды» запісалі мужчыну, якога былая жонка палічыла памерлым.

У падатковую звярнуўся мужчына, які вярнуўся з Расеі пасля больш чым дзесяцігадовай адсутнасці ў Беларусі. За гэты час былая жонка прызнала яго без вестак адсутным, а пасля і памерлым. На аднаўленне ў правах спатрэбіўся амаль год, праз што мужчына не мог уладкавацца на працу і аўтаматычна трапіў у разрад «дармаедаў», піша «Савецкі раён».

Начальнік інспекцыі МПЗ Савецкага раёна абласнога цэнтра Канстанцін Трацэўскі параіў мужчыну падаць дакументы ў гарадскую камісію для рэалізацыі дэкрэта №3, аднак той адмовіўся. Не захацеў агалоскі сваёй гісторыі і непрыемнасцяў на новай працы.

Большасць з тых, хто звярнуўся, патрапілі пад дзеянне дакумента праз тое, што даглядалі за састарэлымі сваякамі, якія не былі прызнаныя інвалідамі. Выплаціць збор яны не гатовыя.

Нагадаем, учора ў Гомелі прайшла другая «серыя» беспрэцэдэнтнага для краіны грамадзянскага працэсу. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў звярнуўся ў суд пасля таго, як атрымаў «ліст шчасця» ад падатковай. Гамяльчук, які не меў афіцыйнай працы ў 2015 годзе, запатрабаваў вызваліць яго ад выплаты «дармаедскага» збору і прызнаць дэкрэт №3 неканстытуцыйным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках