23 красавiка 2024, aўторак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку пад ваду пайшлі бульдозер і пагрузчык

16
У Слуцку пад ваду пайшлі бульдозер і пагрузчык
ФОТА: Вікторыя Капская/KURJER.INFO

Прычына занурэння дарожнай тэхнікі - паводка.

Праз некалькі месяцаў пасля трагічнага занурэння і гераічнага вызвалення экскаватара ў Калодзішчах дарожная тэхніка зноў пайшла пад ваду. Гэтым разам у Слуцку, дзе ў «пастцы» апынуліся адразу дзве адзінкі тэхнікі.

Адбылася пазаштатная сітуацыя ўчора ўвечары. Тэхніка выкарысоўвалася падчас будаўніцтва аўтадарогі Р23 Менск - Мікашэвічы і належыць магілёўскай арганізацыі "Дарожна-будаўнічая ўправа №14», піша onliner.by.

Галоўны механік арганізацыі сказаў, што не ўпаўнаважаны адказваць на такія пытанні. Дырэктара ж заспець не выпала: «Ён цяпер акурат ад'ехаў для разгляду гэтага пытання», - распавялі ў прыймальні.

Здалелі выцягнуць тэхніку ці не - пакуль невядома. Як паведаміў дыспетчар РУП «Мінскаўтадар-цэнтр», уладальнікі тэхнікі да іх па дапамогу не звярталіся. «Там працуе шмат тэхнікі, напэўна, яны будуць даваць рады сваімі сіламі», - адказаў дыспетчар.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках