25 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу скінхэд забіў беларуса за просьбу «не зігаваць»

У Пецярбургу скінхэд забіў беларуса за просьбу «не зігаваць»
Забіты беларус Ігар І.

Інцыдэнт адбыўся пасля суботняга канцэрту гурту The Exploited.

У Санкт-Пецярбургу пасля суботняга канцэрту панк-гурту The Exploited, які адбыўся ў клубе «Касманаўт», загінуў 27-гадовы беларус.

Як стала вядома журналістам, ля дома 15 на Браніцкай вуліцы завязалася бойка, якая скончылася панажоўшчынай, у выніку чаго 27-гадовы беларус Ігар, які вяртаўся з канцэрту, атрымаў раненне.

«Невядомы з паголенай галавой у высокіх ботах нанёс ўдар нажом у жывот 27-гадоваму мужчыну ў крамніннай куртцы і бейсболцы», — каментуюць сітуацыю следчыя.

Работнікі хуткай дапамогі дыягнаставалі ў пацярпелага колата-рэзаную рану брушной поласці. Праз паўгадзіны рэанімацыйных мерапрыемстваў пацярпелы памёр у машыне хуткай дапамогі.

Са слоў Кацярыны, сяброўкі загінулага, Ігар разам з таварышам стаяў пасля канцэрту недалёка ад клуба, калі там з'явілася кампанія маладых людзей, як мяркуецца ультраправых поглядаў.

— Ігар папрасіў іх не «зігаваць», пасля чаго завязалася бойка, і ён атрымаў нажом у жывот, — распавяла журналістам дзяўчына.

Відавочцы сцвярджаюць, што пасля гэтага злачынца схаваўся з месца здарэння. Да вечара 20 лютага ўжо былі вядомыя прыкметы падазраванага. Цяпер яго шукаюць праваахоўнікі.

Следчы камітэт Адміралцейскага раёна Пецярбурга распачаў крымінальную справу паводле артыкула «Забойства».

Забіты беларус Ігар І.

У «Касманаўт» выданню fontanka.ru пацвердзілі інцыдэнт, які здарыўся непадалёк ад клуба, але наўпрост канцэрт і забойства звязваць не сталі.

Цела маладога чалавека перавязуць на яго радзіму, у Магілёў, дзе адбудзецца пахаванне.

На старонцы Ігара «ВКонтакте» паказана, што ён вучыўся ў Менску ў аўтамеханічным каледжы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках