24 красавiка 2024, Серада, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар і кангрэсмэн ЗША заклікалі пастаўляць Украіне баявую зброю

4
Сэнатар і кангрэсмэн ЗША заклікалі пастаўляць Украіне баявую зброю
РЫЧАРД ДУРБІН
ФОТА: ABC

Два амерыканскія заканадаўцы паабяцалі звярнуцца з адпаведнай прапановай да Кангрэсу.

Два амерыканскія заканадаўцы ўважаюць за неабходнае пастаўляць Украіне баявое ўзбраенне, каб яна змагла лепш абараняць сябе ад сепаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» сэнатар Рычард Дурбін і чалец Палаты прадстаўнікоў Майкл Куіглі выказалі меркаванне, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прадаўжае курс на канфрантацыю з Украінай.

Дурбін асабна адзначыў указ Пуціна аб прызнанні законнасці «пашпартоў» ды іншых дакументаў, выдадзеных жыхарам тых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралююць сепаратысты.

Майк Куіглі заявіў, што баявая зброя патрэбная Украіне, бо яна супрацьстаіць «сілам, якія перасягаюць яе ў тэхнічным аспекце».

Сенатар і кангрэсмэн абяцалі звярнуцца з адпаведнай прапановай да Кангрэсу.

Днямі віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс і амерыканскі прадстаўнік пры ААН Нікі Хэйлі выказалі рашучую падтрымку Кіеву і абвінавацілі Расею ў агрэсіўных дзеяннях на Данбасе.

Расея адмаўляе якое-небудзь дачыненне да канфлікту на ўсходзе Украіны.

Дагэтуль Вашынгтон надаваў Кіеву толькі вайскова-тэхнічную і кансультацыйную дапамогу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках