28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцаў Беларусі будзем віншаваць 8 верасня

77
Абаронцаў Беларусі будзем віншаваць 8 верасня

23 лютага не з'яўляецца беларускім святам.

23 лютага ніяк не звязанае з беларускай гісторыяй, з дзеямі нашых продкаў. Гэтае свята прыдумалі бальшавікі, піша nn.by.

Таму што ў гэты дзень у 1918 годзе першыя бальшавіцкія атрады выступілі супраць немцаў пад Псковам. Прычым тут беларусы?

Дзень беларускай вайсковай славы трэба святкаваць 8 верасня ці 27 лістапада.

8 верасня 1514 года 30-тысячнае беларускае войска пад Оршай перамагло 80-тысячны корпус Маскоўскай дзяржавы. Гэта дало Вялікаму Княству Літоўскаму 100-гадовую перадышку. За гэтыя сто гадоў у беларусаў з'явіўся Скарына, Сапега, Статут Вялікага княства і Залаты век культуры. Уласна, тады і былі закладзеныя многія асновы нашай нацыянальнай цывілізацыі. І ў ваенным сэнсе гэта была бліскучая бітва, прадуманая выдатным военачальнікам - князем Канстанцінам Астрожскім.

Другая дата беларускі вайсковай славы належыць ужо да перыяду нацыянальнага будаўніцтва. Але яна больш трагічная. 8 верасня - дзень перамогі, а 27 лістапада - дзень самаахвярнасці. У гэты дзень 1920 года слуцкія паўстанцы - сяляне, гімназісты, афіцэры - падняліся супраць бальшавікоў, на абарону незалежнай, самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны пацярпелі паразу, але памяць аб іх гераізме засталася.

Шануючы беларускіх вайскоўцаў, мужчын наогул, іх віншуюць па-ранейшаму 23 лютага. Гэты дзень ўлады перайменавалі з Дня Савецкай арміі ў Дзень абаронцаў айчыны. Але беларусы - асобная нацыя, і каб аднавіць сувязь часоў, варта перанесці гэты дзень на дату, звязаную з беларускай, а не каланіяльнай гісторыяй.

Вось што піша пра дату 23 лютага гісторык Анатоль Сідарэвіч.

«У 2008 годзе Узброеныя Сілы Беларусі адзначалі сваё...90-годдзе. Гэта значыць: у перыяд ад 18 да 23 лютага 1918 года, калі галоўнакамандуючы Заходняга фронту Мяснікоў даў лататы ў Смаленск, а немцы ішлі на Магілёў і Полацк (далей ісці намеру не мелі), нарадзілася беларускае войска.

Не, скажуць, 23 лютага нарадзілася Чырвоная Армія.

Яна спыніла немцаў пад Псковам і Нарвай.

Усё прасцей: ніхто немцаў не спыняў, бо ісці на ўсход далей за Пскоў і Нарву яны не планавалі. Былыя нямецкія ўладанні Курляндыя, Ліфляндыя і Эстляндыі апынуліся ў складзе Нямеччыны - і досыць».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках