19 красавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюстыцыі Украіны: Дазвол уезду ў Беларусь з дакументамі «ДНР» і «ЛНР» - падлашчванне да Расеі

18
Мінюстыцыі Украіны: Дазвол уезду ў Беларусь з дакументамі «ДНР» і «ЛНР» - падлашчванне да Расеі

У дыктатара ў Беларусі складаная палітычная сітуацыя.

Дазвол на ўезд у Беларусь па дакументах, выдадзеных самаабвешчанай «ЛНР» і «ДНР», з'яўляецца падлашчваннем Менска да Масквы, заявіла першая намесніца міністра юстыцыі Наталля Севасцьянава ў эфіры канала «112 Украіна».

- Мы разумеем, што тут больш палітыкі, чым права. У Беларусі складаная палітычная сітуацыя ўжо не першы год, апошнім часам бачым падлашчванне з РФ і вось вынікі. З аднаго боку заяўляем, што гэта сапраўды самаабвешчаныя рэспублікі і мы не прызнаем дакументы, але, у прынцыпе, каб неяк падыграць Расеі, пакідаем за сабой магчымасць у індывідуальным парадку рэгуляваць магчымасць перасячэння мяжы.

У Мінюстыцыі мяркуюць, што гэта нецывілізавана з юрыдычнага пункту гледжання.

- Мы разумеем, што ніводная краіна свету не дазволіць перасякаць сваю мяжу ў рэжыме, калі памежнік вызначае, якая ў цябе жыццёвая сітуацыя, - заявіла Севасцьянава.

Нагадаем, 18 лютага Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Расеяй дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыях «ДНР» і «ЛНР».

22 лютага Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі патлумачыла, што ў краіну могуць пусціць з пашпартам «ДНР» або «ЛНР» «у залежнасці ад жыццёвай сітуацыі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках