19 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Пінскага УКБ налічваў сабе прэміі і за два гады «зарабіў» $13 тысяч

15
Дырэктар Пінскага УКБ налічваў сабе прэміі і за два гады «зарабіў» $13 тысяч

Дырэктару пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Дырэктар даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ў капітальным будаўніцтве «УКБ горада Пінска» затрыманы за крадзяжы ў асабліва значнай суме, паведаміў начальнік Пінскага міжраённага аддзела УДФР КДК Берасцейскай вобласці падпалкоўнік фінансавай міліцыі Валерый Велясніцкі.

Паводле матэрыялаў супольнай праверкі міжраённага КДК, фінансавай міліцыі і межрайпракуратуры ў дачыненні да кіраўніка пінскі міжраённы пракурор распачаў крымінальную справу паводле ч.4 арт.210 КК («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»), піша onliner.by.

Дырэктар УКБ падазраецца ў тым, што ў 2014-2016 гадах, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, з парушэннем патрабаванняў кантракту, калектыўнай дамовы і іншых палажэнняў аб аплаце працы і матэрыяльным стымуляванні аддаваў загады падначаленым супрацоўнікам незаконна налічваць і выплачваць яму прэміі, аднаразовыя і стымулюючыя выплаты, а таксама матэрыяльную дапамогу. Праз незаконныя загады ён завалодаў прыналежнымі УП грашовымі сродкамі ў суме блізу 25 тысяч рублёў, прычыніўшы тым самым шкоду ў асабліва значнай суме.

Падазраваны затрыманы паводле арт.108 КПК і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Санкцыя артыкула, якая ставіцца яму ў віну, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках