25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: Латвія можа пагадзіцца на байкот БелАЭС

Міністр энэргетыкі Літвы: Латвія можа пагадзіцца на байкот БелАЭС
Жыгімантас ВАЙЧУНАС
ФОТА: DELFI

Жыгімантас Вайчунас бачыць пазітыўныя зрухі ў пазіцыі Латвіі ў пытанні магчымага байкоту Астравецкай АЭС.

"У нас ёсць палітычная падтрымка Латвіі, мы дамовіліся, што трэба прытрымлівацца агульнай пазіцыі ў гэтым пытанні. Канкрэтна і ў пытанні абмежавання доступу гэтай электраэнэргіі на рынак. Мы дамовіліся аб тым, што будзе створаная супольная група экспэртаў, якая ацэніць тэхнічныя магчымасці для рэалізацыі гэтых захадаў. Яны павінны пачаць працу ў самыя хуткія тэрміны", - заявіў у сераду Жыгімантас Вайчунас у Рызе пасля сустрэчы з міністрам эканомікі Латвіі Арвілсам Ашэрадзенсам, піша delfi.lt.

Ён адзначыў, што гэта не азначае, што Латвія згодная байкатаваць беларускую электраэнэргію, а перш за ўсё, хоча ацаніць тэхнічныя і эканамічныя наступствы байкоту беларускай электраэнэргіі. Аднак Вайчунас называе такую пазіцыю суседзяў зрухам наперад.

"Я падрабязна прадставіў закон аб абмежаванні трапляння электраэнэргіі на наш рынак, а таксама пагадненне парламенцкіх партый і яго змест, і гэта выразны сігнал аб тым, што ў нас ёсць зразумелая нацыянальная пазіцыя ў гэтым пытанні, і гэта заахвочвае і да агульнай пазіцыі ў рэгіёне. Я ацэньваю гэта як пэўны зрух, але якімі будуць канкрэтныя пастановы (Латвіі), пабачым у будучым. Але ёсць сам прынцып і згода з тым, што мы як мага хутчэй павінны прыйсці да кансенсусу на рэгіянальным узроўні", - запэўніў міністр. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс у сярэдзіне студзеня ў інтэрв'ю сказаў, што Латвія падтрымлівае пазіцыю Літвы патрабаваць самых высокіх стандартаў бяспекі для БелАЭС, аднак не разглядае магчымасць абмежавання ў прыёме электраэнэргіі з Беларусі на сваім рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках