19 красавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла

У Менск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла
Фота: Mienskaja Tatyаna

Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе штодзённа з 11 да 19 гадзін.

У Нацыянальны мастацкі музей прывезлі буйную прыватную калекцыю князя Мацея Радзівіла, нашчадка вядомага беларускага магнацкага роду Радзівілаў. Яна ўключае 99 прадметаў, сярод якіх 30 жывапісных твораў, 39 — графікі, 20 — прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паведамляе «Еўрарадыё».

Выстава размешчана ў дзвюх залях: у першай — калекцыя князя Мацея, у другім — сход музея, у якім захоўваюцца партрэты сям'і Радзівілаў, кнігі з бібліятэк магнатаў, а таксама дакументы, якія тычацца нацыяналізацыі нясвіжскай калекцыі Радзівілаў у 1939 годзе.

Фота: Mienskaja Tatyаna

Цікава, што некаторыя партрэты, прэзентаваныя ў Менску, захаваліся ў адзіным экзэмпляры. Сярод экспанатаў выставы дасведчаныя ў мастацтве людзі абавязкова раяць звярнуць увагу на партрэт каралевы Польшчы Барбары Радзівіл, надмагільны партрэт Караля Станіслава Радзівіла, сярэбраны медаль XVI стагоддзя аўтарства Бенвенута Чэліні, партрэт Уршулі Радзівіл, якая напісала для нясвіжскага тэатра 16 оперных і драматычных лібрэта, працы знакамітых еўрапейскіх майстроў Марчэла Бачарэлі, Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры Дамініка Кусто, дэкаратыўныя шаўковыя тканіны канца XVIII ст., унікальны слуцкі пояс з тканай пазнакай «SLUCK», радавод Радзівілаў.

Выстава працуе штодня з 11 да 19 гадзін.

26 лютага а 18.00 у музей прыйдзе сам уладальнік калекцыі, князь Мацей Радзівіл.

У рамках выставы суботамі з 4 сакавіка да 8 красавіка можна будзе наведаць спецыяльны лекторый выхаднога дня «Радзівілы: лёсы, краіны і роды». Пачатак лекцый а 16.00. Уваход паводле квіткоў у музей і лекцыйных абанементаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках