23 красавiка 2024, aўторак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам ВАЗ на «лысай» летняй гуме ўрэзаўся ў маршрутку

5
Пад Менскам ВАЗ на «лысай» летняй гуме ўрэзаўся ў маршрутку

Кіроўца «Жыгулёў» ніколі не атрымліваў правоў на кіраванне аўтамабіля і не быў прышпілены рэменем бяспекі.

Два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжару ў ДТЗ з удзелам «жыгулёў» і маршруткі. Пра гэта tut.by распавялі ў ДАІ Менскай вобласці.

Аварыя адбылася 22 лютага, а 20.20, у пасёлку Гатава Менскага раёна. 31-гадовы кіроўца ВАЗа на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes-Benz Sprinter, якім кіраваў 32-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ кіроўца «жыгулёў» атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Таксама ў аварыі пацярпела 47-гадовая пасажырка маршруткі, але шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

— Кіроўца ВАЗа не меў права кіравання транспартнымі сродкамі (ніколі не атрымліваў), а таксама не быў прышпілены рэменем бяспекі. На задняй восі «жыгулёў» былі ўстаноўлены летнія шыны са зношаным малюнкам пратэктара, — адзначылі ў ДАІ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках