25 красавiка 2024, Чацвер, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прайграла Расеі ў справе «калінінградскага транзіту»

18
Беларусь прайграла Расеі ў справе «калінінградскага транзіту»
ФОТА: КАЛІНІНГРАДСКАЯ ГАНДЛЁВА-ПРАМЫСЛОВАЯ ПАЛАТА

Суд Еўразійскага эканамічнага саюза абвінаваціў беларускі бок у парушэнні нормаў міжнароднага гандлю.

Суд Еўразійскага эканамічнага саюза прызнаў рацыю Расеі ў справе аб канфіскацыі некалькі гадоў таму ў Беларусі вялікагрузных фур з тэлевізійнай тэхнікай, якія ішлі транзітам з Калінінграда ў Маскву і былі часткова затрыманыя беларускім бокам, піша tut.by.

Разгляд гэтай справы Вялікая калегія суда ЕАЭС пачала восенню 2016 года.

«Вялікая калегія суда пастанавіла заяву Расейскай Федэрацыі задаволіць у частцы, усталяваць факт выканання Рэспублікай Беларусь не ў поўным аб'ёме палажэнняў артыкулаў 1, 3, 4, 25 Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 траўня 2014 года аб забеспячэнні свабоды руху тавараў», — гаворыцца ў пастанове суда ЕАЭС.

Там таксама адзначаецца, што гаворка ідзе і аб невыкананні Беларуссю сваіх абавязанняў у частцы выканання нормаў Дамовы, якія тычацца функцыянавання мытнага саюза без выключэнняў і абмежаванняў пасля заканчэння пераходных перыядаў, імкненне да фармавання адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў у рамках МС, ажыццяўленні адзінага мытнага рэгулявання, артыкулы 125 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, артыкулаў 11 і 17 Пагаднення аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе мытных органаў дзяржаў — сябраў мытнага саюза ад 21 траўня 2010 года.

У той жа час, адзначаецца ў паведамленні суда, падчас абвяшчэння пастаноў шэраг суддзяў выказалі сваё асаблівае меркаванне, аднак яно судом ЕАЭС не прыводзіцца.

Нагадаем, у Беларусі ў канцы 2014 года было затрымана больш за 20 вялікагрузных фур з тэлевізійнай тэхнікай, якія ішлі транзітам праз Беларусь з Калінінградскай вобласці ў Маскву. Пазней частка тэхнікі была вернутая ў РФ.

Тады ў ДМК Беларусі адзначалі, што гэтыя тэлевізары на самай справе не вырабляюцца ў Калінінградскай вобласці, а толькі збіраюцца з гатовых вузлоў, то ёсць фактычна вядзецца адвёрткавая буйнавузлавая зборка, якая дазваляе ажыццяўляць легалізацыю увезенай з Кітая прадукцыі.

Пасля Гарадзенскі абласны суд пацвердзіў законнасць пастаноў аб канфіскацыі апаратуры. Канфіскаваная тэхніка была прададзеная ў беларускіх крамах.

У сваю чаргу калінінградскія ўлады заяўлялі, што праверылі інфармацыю аб усіх затрыманых грузах і пераканаліся ў легальнасці і законнасці іх вытворчасці на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.

Страты калініградскіх бізнэсоўцаў склалі блізу 200 млн расейскіх рублёў. Прадпрымальнікі не хавалі свайго абурэння і называлі Беларусь «пірацкай дзяржавай, еўрапейскім Самалі».

Тады прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў паабяцаў калінінградцам разабрацца з сітуацыяй. «Мы з гэтым разбярэмся. Не сумнявайцеся: і на палітычным узроўні, і на ўзроўні выканаўцаў», - заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках