24 красавiка 2024, Серада, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель выступіла за допуск міжнародных інспектараў на БелАЭС

9
Мэркель выступіла за допуск міжнародных інспектараў на БелАЭС
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Пра гэта канцлерка ФРГ заявіла ў Бэрліне на сумеснай прэс-канферэнцыі з літоўскім калегам Саўлюсам Сквернялісам.

Нямеччына выступае за допуск міжнародных інспектараў да будаўніцтва БелАЭС, заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель у Бэрліне на сумеснай прэс-канферэнцыі з літоўскім прэм'ер-міністрам Саўлюсам Сквернялісам, паведамляе агенцтва Прайм.

— Мы можам толькі выступаць за тое, каб былі міжнародныя інспектары, якія маглі б агледзець гэта будаўніцтва, якія атрымалі б адпаведныя планы і дакументы, бо ядзерная энэргетыка — гэта усёабдымная з'ява, пытанні бяспекі маюць тут асаблівае значэнне, - сказала Ангела Мэркель.

Раней прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ назвала БелАЭС геапалітычным праектам Расеі, «недобразычліва накіраваным супраць Літвы».

— Гэта магчымасць шантажаваць і аказваць ціск на Літву, перашкаджаць яе сінхранізацыі з Захадам, — заявіла прэзідэнт Літвы.

З ейных слоў, Літва павінна ўсімі магчымымі сродкамі спыніць праект Астравецкай АЭС і патрабаваць бяспекі і празрыстасці.

— Няма сумненняў у тым, што мы павінны выканаць сваё хатняе заданне — абараніць свой рынак ад траплення на яго электраэнэргіі з такой станцыі і паскараць, паляпшаць працэс сінхранізацыі (ЛЭП з Захадам – заўв.).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках