28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне 15 сельгаспрадпрыемстваў прызнаныя банкрутамі

21
На Віцебшчыне 15 сельгаспрадпрыемстваў прызнаныя банкрутамі

Ад банкруцтва сельгаспрадпрыемстваў рэгіён страціць у сельскай мясцовасці адразу 454 працоўныя месцы.

Працэс банкруцтва пачаты ў дачыненні да яшчэ трох сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці. ААТ «Парыж-Агра» і ААТ «Верэнькі-Агра» з Пастаўскага раёна, а таксама ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс» устаноўлены ахоўны перыяд тэрмінам на адзін месяц, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Заявы аб распачынанні вытворчасці ў справе аб банкруцтве ва ўсіх трох выпадках былі пададзеныя самімі завінавачанымі. У эканамічным судзе Віцебскай вобласці сітуацыю ва Ушацкім райаграсервісе разглядалі 15 лютага, а на сельгаспрадпрыемствах Пастаўшчыны — днём раней.

Паводле вынікаў другога квартала 2016 года ААТ «Парыж-Агра», спецыялізавалася на вырошчванні буйной рагатай жывёлы, мела страты сумаю 341 900 рублёў (BYN), у гэты час там працавала 87 «парыжан».

У ААТ «Верэнькі-Агра», дзе займаюцца вырошчваннем збожжавых і зернебабовых культур, становішча не нашмат лепшае — 183 100 рублёў страт за той жа перыяд. У выпадку ліквідацыі прадпрыемства тут працу страцяць 121 чалавек.

У ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс», у адрозненне ад папярэдніх двух гаспадарак, дзе доля дзяржавы мінімальная, 7,86% акцый належаць Рэспублікі Беларусь, а 91,93% —Віцебскай вобласці. Гэта, зрэшты, ніяк не адбілася на эфектыўнасці прадпрыемства, што таксама вырошчвае збожжавыя і зернебабовыя культуры — яго страты склалі 353 200 рублёў.

Пры банкруцтве райаграсервіса новую працу давядзецца шукаць яшчэ большай колькасці людзей — 164 вяскоўцам.

Такім чынам, з улікам ААТ «Мацюшы-Агра», чыя справа аналагічным чынам была разгледжана ў першай дэкадзе месяца, у лютым на Віцебшчыне прыступілі да банкруцтва чатырох сельгаспрадпрыемстваў. Пры гэтым рэгіён страціць у сельскай мясцовасці адразу 454 працоўныя месцы.

Усяго, згодна з пастановай урада, у Віцебскай вобласці працэдуры банкруцтва падпалі 15 гаспадарак, яшчэ 87 гаспадаркам пашанцавала больш — яны павінны прайсці дасудовае аздараўленне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках