25 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Глобус: Улады глядзяць на дзікія краіны і патрабуюць грошы з тых, у каго няма працы

9
Адам Глобус: Улады глядзяць на дзікія краіны і патрабуюць грошы з тых, у каго няма працы
АДАМ ГЛОБУС

Вядомы беларускі паэт і выдавец распавёў пра тое, як дзяржава запісала яго ў «дармаеды».

«Ніколі не ўскладаў вялікіх спадзеваў на дзяржаву, таму і працаваў, каб зарабіць не толькі на дзень сёняшні, а нешта адкласці і на будучыню. Працаваў без выходных, бо ў мастакоў і пісьменнікаў выходных не бывае. Калі нейкі мастак ці пісьменнік скажа табе, што ў яго выходны дзень – ведай, гэта не мастак і не пісьменнік. Разам з тым, жыву я ў грамадстве, ад яго нідзе не падзецца. Таму і вырашыў, што свой штодзённы ранішні бег у парку я спыню ў 60. Замест бегу буду шпацыраваць. Вырашыў, але рашэнне давялося змяніць, бо дзяржава перасунула пенсійны ўзрост на пару гадоў. Добра – буду бегаць да 62. Цяпер дзяржава парадавала мяне законам пра дармаедаў. Не працуеш? Плаці! Людзі абурыліся. Разумею. У цывілізаваных краінах безпрацоўны чалавек атрымлівае фінансаванне. Толькі наша дарагая дзяржава (Дарагая, у кепскім сэнсе.) глядзіць на цывілізаваныя краіны толькі тады, калі ёй выгодна на іх глядзець. Цяпер яна глядзіць на дзікунскія краіны і патрабуе грошы з тых, хто не мае працы. Я працу меў заўжды, але і я патрапіў у спіс дармаедаў. Патрапіў туды разам з Ігарам Бабковым, Віктарам Марціновічам, Святланай Алексіевіч і ўсімі сябрамі з саюзу пісьменнікаў. Дзяржава палічыла наш саюз другасным, і цяпер сяброўства ў ім не абараняе ад падаткаў за дармаедства. Дзяржава спрабуе скрасці гісторыю нашай арганізацыі і перадаць яе ў карыстанне іншым людзям. Нейкае дзікунства. Інакш і не скажаш.

P. S.

Скарыстаю нагоду і скажу зноў пра сваё. Наша дарагая (Дарагая, у літаральным сэнсе слова) дзяржава за ўсе гады сваёй новай незалежнасці яшчэ не выдала ніводнай маёй кнігі», - напісаў мастак і літаратар Адам Глобус на сваёй старонцы у Facebook.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках