28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы лідар Ку-Клукс-клана выступіў у падтрымку Лё Пэн

4
Былы лідар Ку-Клукс-клана выступіў у падтрымку Лё Пэн

Былы лідар расісцкай арганізацыі ўважае кандыдатку ў прэзідэнты Францыі за «разумную жанчыну», якая «ўмее гуляць у палітыку XXI стагоддзя».

Былы лідар амэрыканскай расісцкай арганізацыі Ку-клукс-клан Дэвід Дзюк заявіў аб падтрымцы кандыдаткі ў прэзідэнты Францыі ад ультраправай партыі Нацыянальны фронт Марын Лё Пэн. Пра гэта паведамляе французскае выданне Le Figaro.

«Ейны бацька - выдатны чалавек, сапраўдны патрыёт. Ён выгадаваў моцную і разумную жанчыну, якая ўмее гуляць у палітыку XXI стагоддзя», - напісаў ён, адказваючы на пытанне, што ён думае аб Лё Пэн.

Ку-клукс-клан - стары рух, які на працягу 150 гадоў абараняў перавагу белай расы і стаў сінонімам лінчавання і забойства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках