20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін назваў сірыйскі паход «Адмірала Кузняцова» паспяховым

42
Пуцін назваў сірыйскі паход «Адмірала Кузняцова» паспяховым

Нягледзячы на два разбітыя палубныя знішчальнікі — Міг-29К і Су-33 - прэзідэнт РФ назваў паход «паспяховым».

Паход расейскай карабельнай групы, якую ўзначальвае цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў», да берагоў Сірыі быў «асабістай ініцыятывай» прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта кіраўнік Расеі заявіў на сустрэчы з вайсковымі маракамі, удзельнікамі паходу, піша «Інтэрфакс».

«Міністр [абароны] і начальнік Генштаба ведаюць, што ініцыятыва вашага паходу і падрыхтоўка да яго — гэта мая асабістая ініцыятыва», — падае ягоныя словы агенцтва.

Таксама ў ходзе сустрэчы з маракамі прэзідэнт асобна падзякаваў прадстаўнікам прамысловасці, адзначыўшы, што яны «ў кароткія тэрміны падрыхтавалі тэхніку і матэрыяльную частку». «Яны падрыхтавалі вас, а вы бліскуча справіліся з пастаўленымі задачамі», — сказаў Пуцін. «Падчас выканання баявой задачы», на ягоную думку, маракі пераадолелі ўсе «складанасці».

«Задача была няпростая і комплексная. Вельмі прыемна, што вы справіліся з усімі яе складнікамі», — сказаў расейскі лідар. Паход «Адмірала Кузняцова» ён назваў «безумоўна добрым крокам у развіцці расейскага вайсковага флоту ва ўсіх яго кампанентах».

«Вы здзейснілі паспяховы складаны паход у варунках, шчыра скажам, процідзеяння нашым намаганням у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, а не дапамогі ад некаторых нашых так званых партнёраў», — сказаў на заканчэнне Пуцін, падкрэсліўшы, што падчас гэтай аперацыі «шмат было зроблена ўпершыню: гэта і выкарыстанне сучаснай тэхнікі — маю на ўвазе не толькі выкарыстанне Міг-29 у марскім выкананні, але і выкарыстанне высокадакладнай зброі».

Караблі авіяноснай групы Паўночнага флоту на чале з «Адміралам Кузняцовым» выйшлі ў паход 15 кастрычніка мінулага года. На паўночнаморскі рэйд яны вярнуліся 8 лютага.

Паводле падлікаў РБК, на гэты паход Расея выдаткавала ад 7,5 млрд да 10 млрд руб. Пры гэтым даражэй за ўсё расейскаму бюджэту каштавалі два разбітыя палубныя знішчальнікі — Міг-29К і Су-33. На іх замену магло сысці ад $70 млн да 103,4 млн (ад 4,5 млрд да 6,7 млрд руб паводле курсу ЦБ на дні аварый).

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках