Выяўлена, чым быў забіты брат Кіма Чэна Ына
23- 24.02.2017, 10:06
- 19,326
ФОТА: TOSHIFUMI KITAMURA/AFP
Праведзены паліцыяй Малайзіі аналіз хімічнага рэчыва даў нечаканы вынік.
Паліцыя Малайзіі ў пятніцу, 24 лютага, паведаміла, што папярэдне выявіла, чым быў забіты брат лідара КНДР Кіма Чэна Ына – Кім Чэн Нам, паведамляе Reuters (пераклад – rbc.ru).
Папярэдні аналіз паказаў, што Кім Чэн Нам быў атручаны высокатаксічным хімічным рэчывам, якое ідэнтыфікаванае як Ві-Экс (VX nerve agent). Паведамляецца, што гэта здолелі высветліць дзякуючы ўзятым мазкам з вачэй і твару загінулага.
Ві-Экс — фосфараарганічнае баявое атрутнае рэчыва нэрвова-паралітычнага дзеяння. Reuters адзначае, што Ві-Экс з'яўляецца хімічнай зброяй і класіфікуецца ААН як зброя масавага знішчэння.