17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 600 фур стаяць на выезд з Беларусі

Блізу 600 фур стаяць на выезд з Беларусі

У чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў кантрольным пункце «Каменны Лог» знаходзіцца 160 фур.

Такая інфармацыя змешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле аператыўнай інфармацыі на 8.00 24 лютага ў чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў кантрольным пункце «Каменны Лог» знаходзіцца 160 фур, у «Беняконях» - 66 грузавых аўто, у «Катлоўцы» - 60, у «Прывалцы» - 75 аўтамабіляў.

Выезду ў Латвію ў «Грыгароўшчыне» чакаюць 70 цяжкавікоў, ва «Урбанах» - 140. У кірунку Польшчы стаяць 6 фур у кантрольным пункце «Казловічы».

На беларуска-польскай мяжы 74 легкавікі зарэгістравана ў чарзе на выезд з Беларусі. У кантрольным пункце «Брузгі» - 34, у «Брэсце» - 49 самаходаў.

На астатніх памежных пунктах на польскім кірунку чаргі няма, як і на ўкраінскім кірунку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках