24 красавiка 2024, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаедам» могуць забараніць кіраваць аўтамабілем

205
«Дармаедам» могуць забараніць кіраваць аўтамабілем
Фота: bymedia

Запісаным падаткавікамі ў «дармаеды» беларусам, што не заплацілі падатак, могуць забараніць ездзіць за мяжу і кіраваць аўтамабілем.

У панядзелак, 20 лютага, быў астатні дзень, каб пералічыць дзяржаве падатак на «дармаедства». Тых, хто не заплаціў, багата: з 470 тысяч чалавек, якія атрымалі «ліст шчасця» з падатковай інспекцыі, збор аплацілі толькі 51,6 тысячы. Вядома, сярод астатніх 418,4 тысячы шмат тых, хто давёў, што не «дармаед» або што трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, але лічба ўсё роўна вялікая, піша kp.by.

Што будзе з тымі, хто не заплаціў? Па-першае, пасля 20 лютага за кожны дзень пратэрміноўкі капае пеня - 0,05% ад сумы. Калі Вы вінныя дзяржаве 360 рублёў, то штодзень да іх дадаецца яшчэ 18 капеек. Па-другое, дэкрэт аб «дармаедстве» прадугледжвае пакаранне за нявыплату падатку: альбо штраф ад 2 да 4 базавых адзінак (ад 46 да 92 рублёў), або адміністрацыйны арышт да 15 дзён з абавязковым выкананнем грамадска карысных работ.

Міністэрства падаткаў і збораў пачынае складаць пратаколы на няплатнікаў і перадаваць іх у суд. Там і будуць вызначаць, якую кару прызначыць канкрэтнаму чалавеку.

- Зазвычай у выпадку прызначэння адміністрацыйнага спагнання пад увагу бярэцца мноства чыннікаў. Характарыстыкі асобы, абставіны ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння, ці меў чалавек адміністрацыйныя спагнанні (напрыклад, штраф за перавышэнне хуткасці. - заўвага) і якія. У гэтым выпадку складана сказаць, як менавіта будзе прызначацца пакаранне, бо няма практыкі ўжывання закона. Калі чалавек не меў ніякіх правапарушэнняў, мусібыць, яму прызначаць штраф, - каментуе Дзмітрый Іваноўскі, адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Менска.

- А калі ён не мае грошай, каб заплаціць і штраф, яму могуць змяніць пакаранне на арышт?

- Форма пакарання, прызначаная судом, не змяняецца. Калі штраф не выплачаны, пачынаецца выканаўчая справа для яго спагнання. Захады пры гэтым могуць рабіцца розныя. Напрыклад, вылікі з заробку, калі чалавек працуе, канфіскацыя маёмасці ў кошт выплаты завінавачанасці, забарона на выезд за мяжу, забарона на кіраванне транспартным сродкам.

У дэкрэце сказана, што калі «дармаед» адбыў адміністрацыйны арышт з прыцягненнем да працы, то ягоная запазычанасць будзе лічыцца выплачанай. А вось калі суд прызначыў штраф, то давядзецца заплаціць і штраф, і падатак.

У Міністэрстве падаткаў і збораў не выключаюць, што паведамленні на выплату падатку за 2015 год могуць прыходзіць і пасля 20 лютага. У гэтым выпадку ў тых, хто іх атрымаў, будзе месяц на тое, каб заплаціць падатак, інакш да іх будуць ужывацца тыя ж захады.

Нагадаем, увечары 17 лютага ў цэнтры Менска ў Маршы абураных беларусаў узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Акцыя стала самай масавай пасля «выбараў» 2010 года.

Напісаць каментар 205

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках