29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нардэп Украіны: Маё «выкраданне» было спецаперацыяй СБУ

11
Нардэп Украіны: Маё «выкраданне» было спецаперацыяй СБУ
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРЭНКА
ФОТА: УНІАН

Дэпутат Ганчарэнка выступіў у ролі «прынады».

Аляксей Ганчарэнка паведаміў дэталі спецаперацыі сілавікоў для інсцэніроўкі ягонага выкрадання, піша unian.net. Ён стаў «удзельнікам спецаперацыі ўкраінскіх сілавых структур для абясшкоджвання чарговай тэрарыстычнай групоўкі, якая планавала шэраг злачынстваў у Адэсе і Адэскай вобласці».

На пытанне, ці ведаў ён загадзя аб гэтай спецаперацыі, палітык адказаў: «Так. Гэтая аперацыя доўжылася шмат тыдняў. Гэтую групоўку вялі, дакументавалі іх размовы, атрымліваючы адпаведныя санкцыі суда. Там была старанная і карпатлівая праца СБУ. Я на нейкім этапе быў апавешчаны аб тым, што адным з аб'ектаў атакі для гэтай групоўкі быў абраны менавіта я».

Ганчарэнка адзначыў, што ўчора ўвечары ён яшчэ быў у Кіеве, а потым паехаў у Адэсу.

«Раніцай я з'явіўся, каб яны ўбачылі, што я ўжо ў Адэсе. Далей было інсцэніравана маё выкраданне. Замоўцы і арганізатары, думаючы, што я выкрадзены, выехалі на адпаведнае месца, куды мяне павінны былі даставіць для ўчынення расправы. Там яны былі затрыманыя супрацоўнікамі СБУ, у іх была канфіскаваныя прылады. Гэта значыць кіслата, зброя, сродкі катаванняў», - сказаў ён.

Як паведамлялася раней, сёння з'явілася інфармацыя, што ў Адэсе выкралі дэпутата Ганчарэнку. Пазней у пракуратуры Адэскай вобласці заявілі пра затрыманне злачыннай групоўкі, якая планавала выкраданне і прычыненне калецтваў Ганчарэнку.

Паводле звестак пракуратуры, арганізатарам падрыхтоўкі выкрадання быў дэпутат Ліманскага райсавета Адэскай вобласці Аляксандр Кушнарэў, які з'яўляецца сваяком аднаго з загінулых падчас падзей 2 траўня 2014 года ў адэскім Доме прафсаюзаў. Гэты дэпутат асабіста планаваў выкраданне Ганчарэнкі за ягоную праўкраінскую дзейнасць у рэгіёне. Зламыснікі збіраліся нанесці Ганчарэнку цяжкія цялесныя пашкоджанні - абліць твар кіслатой і разбіць малатком суставы на каленях. У пракуратуры паведамілі, што Кушнараву ўжо падпісанае і ўручанае падазрэнне. Яшчэ адным удзельнікам злачыннай групоўкі, паводле звестак пракуратуры, з'яўляецца былы ўкраінскі вайсковец, які надоечы атрымаў грамадзянства Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках