17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клічаўскім раёне колькасць «дармаедаў» проста зашкальвае

11
У Клічаўскім раёне колькасць «дармаедаў» проста зашкальвае

Чыноўнікі паняцця не маюць, як знізіць сацыяльную напружанасць.

Улады Клічаўскага раёна налічылі 1201 жыхара раёна, якія, на іх думку, не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Між тым у Клічаўскім раёне, паводле звестак статыстыкі, на пачатак 2016 года пражывала ўсяго 15148 чалавек, паведамляе сайт 6tv.by.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-сайта Клічаўскага райвыканкама, у 2017 годзе ў Клічаўскім раёне збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў ужо заплацілі 40 чалавек, летась выплату зрабілі яшчэ 83 жыхары.

У гэтым годзе ад выплаты збору ў бюджэт паступіла 10475,0 рублёў, у 2016 годзе – 14687,0 рублёў.

37 чалавек звярнулася ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. З іх 4 чалавекі вызваленыя ад выплаты падатку, 26-ці жыхарам адмоўлена, 7 заяў знаходзяцца на разглядзе ў адпаведнай камісіі Клічаўскага райвыканкама.

Неабходна адзначыць, што прамысловы комплекс Клічаўскага раёна прадстаўлены толькі двума прадпрыемствамі – ААТ «Клічаўскіе Бытавыя паслугі» і камунальным унітарным прадпрыемствам «Жылкамгас». Таксама ў раёне працуе «Клічаўскі лясгас», некалькі будаўнічых і шэраг сельскагаспадарчых арганізацый, аднак пра якую-небудзь значную колькасць свабодных рабочых месцаў у гэтых арганізацыях казаць не даводзіцца. Больш за 1000 чалавек у Клічаўскім раёне працаўладкаваць проста немагчыма.

Паводле звестак камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, на пачатак 2017 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Клічаўскім раёне склаў 0,8%, афіцыйна беспрацоўнымі ў раёне былі 50 чалавек. На інтэрнэт-сайце Дзяржаўнай службы занятасці ў 2017 годзе размешчана інфармацыя толькі пра 15 свабодных вакансій у Клічаўскім раёне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках