10 траўня 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП Гомеля: Чакаем 25 сакавіка, каб выйсці на Плошчу з усімі

21
ІП Гомеля: Чакаем 25 сакавіка, каб выйсці на Плошчу з усімі
Фота: EPA

Пратэстныя настроі ахапілі самыя шырокія пласты насельніцтва.

Прадпрымальніца з Гомеля Жанна Губкіна распавяла, чаму яна падтрымлівае пратэст «дармаедаў».

Жанчына, запамяталася сваёй актыўнай пазіцыяй падчас леташніх прадпрымальніцкіх выступаў, у экспрэс-каментары «Салідарнасці» выказала сваё меркаванне пра апошнія падзеі, якія адбываюцца ў горадзе.

З ейных слоў, прадпрымальнікі шакаваныя скандальным дэкрэтам аб «дармаедах», як і большасць жыхароў горада.

– Гэта не толькі супрацьзаконна, але і амаральна, – мяркуе яна. – Я хачу сказаць, што прадпрымальнікі падтрымліваюць пратэст «дармаедаў» і выходзілі на мітынгі разам з усімі. Салідарнасць прысутнічае – і ў прадпрымальніцкім асяроддзі ўжо даўно гучыць, што трэба аб'ядноўвацца з «дармаедамі».

Жанна Губкіна заўважае, што больш за ўсё людзей абурыў той факт, што лісты з патрабаваннем аплаціць збор прыйшлі ўсім: і маці з маленькімі дзецьмі, і інвалідам, і пажылым людзям, якім застаўся год да пенсіі.

– Пратэстныя настроі ніколькі не ўлягліся. Ужо ўсіх дастала гэта падзенне ў бездань, эканамічная сітуацыя, што склалася. І мы разумеем, што гэты закон аб «дармаедстве» – гэта яшчэ не канец. Яны будуць ісці далей – я не здзіўлюся, калі яны ва ўказе прапішуць прадаць адну нырку з двух, – сказала прадпрымальніца.

Суразмоўца падкрэсліла, што многія іпэшнікі сёння таксама атрымалі «лісты шчасця»:

– Нам таксама да 1 сакавіка трэба заплаціць падатак у Фонд сацыяльнай абароны, толькі не 200 даляраў, а 500! Працуеш ты ці не працуеш – абавязаны заплаціць. Выбачайце, якую сацыяльную абарону мы атрымліваем? Калі ў нас няма ні бальнічных, ні адпачынкаў. У якой краіне гэта існуе? І якую пенсію мы атрымаем? Мы яе атрымаем не як дармаеды, а як цыганы.

Прадпрымальнікі падтрымліваюць «дармаедаў» яшчэ і таму, што самі не ведаюць – будуць яны заўтра працаваць ці не.

– Мы чакаем 25-га сакавіка, калі запланаваны Дзень волі, і будзем выходзіць разам з усімі, – дадала Жанна Губкіна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках