17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пабудуюць адзін з самых вялікіх аэрапортаў у Еўропе

4
У Польшчы пабудуюць адзін з самых вялікіх аэрапортаў у Еўропе

Аэрапорт зможа абслугоўваць дзясяткі мільёнаў пасажыраў у год.

Польскі ўрад павінен прыняць пастанову з нагоды будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорта, паведамляе «Польскае Радыё». Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра інфраструктуры і будаўніцтва Ежы Шміт. Са слоў міністра, пастанова аб пабудове новага аэрапорта прадвызначыць стратэгію развіцця грамадзянскай авіяцыі ў Польшчы. Ежы Шміт запэўніў, што новы аэрапорт не пашкодзіць рэгіянальным аэрапортам, загружанасць якіх пастаянна расце.

Цэнтральны аэрапорт (Centralny Port Lotniczy) можа быць пабудаваны паміж Лоддзю і Варшавай. Аэрапорт павінен стаць адным з самых вялікіх перасадачных пунктаў у Еўропе і абслугоўваць некалькі дзясяткаў мільёнаў пасажыраў у год. Даследаванні і дэбаты вакол пабудовы аэрапорта ідуць у Польшчы з 2005 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках