«Народны альбом»: Легендарны мюзікл вярнуўся ў Менск
6- 24.02.2017, 17:14
- 19,366
Надзвычайны мюзікл «Народны альбом» з аншлагам прайшоў у Менску.
Сёння ў Менску адбылася падзея, якая, прынамсі для нас, беларусаў, зацьміла бляск і рытмы знакамітага карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра, які таксама стартаваў у гэтую пятніцу.
У клубе «Prime Hall» у Менску адбыўся легендарны беларускі мюзікл. На сцэну выйшлі рок-зоркі Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Аляксандар Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і іншыя ўдзельнікі «Народнага альбома».
Менскі канцэрт адбыўся пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута Адама Міцкевіча.
Як раней паведамляў сайт сharter97.org, «Народны альбом» быў запісаны ў 1997 годзе ў былой студыі легендарнага радыё «101,2» і стаў адной з найбуйнейшых культурных з'яваў незалежнай Беларусі: ён аб'яднаў не толькі яго стваральнікаў, але і тысячы слухачоў ва ўсёй краіне.
4 верасня 2016 года ў Беластоку з аншлагам адзначылі 20-годдзе «Народнага альбома». Музычны спектакль паводле кампазіцыяў з «Народнага альбома» прайшоў на сцэне Падляшскай оперы.
На спектакль прыехалі вядомыя беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты, беларусы, якія пражываюць у Польшчы і многія іншыя.