The Wall Street Journal: Паміж былым старшынём калгасу і былым агентам КДБ - асабістая варожасць
31- 24.02.2017, 17:22
- 41,750
Амерыканскае выданне напісала пра стасункі Пуціна і Лукашэнкі.
Напярэдадні святкавання ў Беларусі дня ветэранаў беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка ў заяве сваім узброеным сілам у сераду зрабіў асаблівы акцэнт на тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. У гэтым факце, нібыта, няма нічога дзіўнага, але рыторыка Лукашэнкі становіцца ўсё больш абарончай на фоне яго разыходжанняў з ранейшымі апекунамі ў Маскве, піша рэдакцыя The Wall Street Journal (пераклад – inopressa.ru).
Выданне нагадвае пра канфлікт Лукашэнкі з Пуціным праз увядзенне беларускім правадыром бязвізавага рэжыму для 79 краін, уключаючы ЗША, а таксама праз пастаўкі энэрганосьбітаў з Расеі.
Беларусь - сузаснавальнік Еўразійскага эканамічнага саюза, і Расея не пацерпіць выйсця краіны з яе геапалітычнай і эканамічнай арбіты, мяркуюць журналісты. «Асабістая варожасць паміж былым старшынём калгасу і былым агентам КДБ нясе яшчэ адну рызыку», - гаворыцца ў артыкуле.
Захаду не варта прымаць у свае абдымкі Лукашэнку, які кіруе былой савецкай рэспублікай з 1994 года. «Але ЗША і Заходняя Еўропа могуць даць зразумець, што яны ўсё бачаць і прызнаюць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі», - разважаюць аўтары.
«Напружанасць у Беларусі зноў паказвае, што праблема з паблажлівым стаўленнем, што да «сферы ўплыву» Пуціна, заключаецца ў тым, што нават найбліжэйшыя да Расеі краіны не хочуць уваходзіць у гэтую сферу», - заключае выданне.