17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Кузняцоў: Хатняя серыя «Дынама» - вызначальны момант для Вудкрофта

4
Мікалай Кузняцоў: Хатняя серыя «Дынама» - вызначальны момант для Вудкрофта

Расейскі спецыяліст ацаніў шанцы «зуброў» у супрацьстаянні з «Лакаматывам».

Расейскі спецыяліст, кансультант ФХРБ у навукова-метадычнай рабоце, Мікалай Кузняцоў пракаментаваў старт менскага «Дынама» ў 1/8 Кубка Гагарына. «Зубры» двойчы саступілі яраслаўскаму «Лакаматыву»: 1:2 і 2:7, піша «Трибуна».

«Ці азначае гэта непазбежнасць дынамаўскай няўдачы дома і ў серыі ў цэлым? Зусім не. Цяпер для Вудкрофта надыходзіць вызначальны момант: як ён справіцца з сітуацыяй, як адрэагуе на выклік Кудашава. Калі пачне шукаць крайніх, спісваць няўдачу на суддзяў, нешанцаванне або недахопы асобных гульцоў – то, шанцаў мінімум. Настрой ва ўсіх цяпер і так не вельмі, гульцы прыгнечаныя – гэта зразумела. Для іх гэта праверка на трываласць. А для трэнераў, наадварот, на пластычнасць. Галоўнае, не рабіць разнос і спакойна думаць, чым здзівіць спаборніка ў наступных матчах. Відавочна ж, што ранейшыя стаўкі не згуляюць», – лічыць Кузняцоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках