18 красавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачала будаўніцтва газаправода да мяжы з Украінай

30
Польшча пачала будаўніцтва газаправода да мяжы з Украінай
Фота: Reuters

Новы газаправод стане важнай часткай усходняй ніткі энэргетычнага калідора «Поўнач-Поўдзень».

Польскі аператар сеткі газаправодаў кампанія Gaz-System абраў выканаўцу, адказнага за будаўніцтва новага газаправода Германовічы-Страхоцына, які працягнецца да мяжы з Украінай. Як паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі, будаўніцтвам зоймецца фірма PGNiG Technologie, піша ТАСС.

«Гэты газаправод - важны элемент у справе інтэграцыі польскай газавай сістэмы з сістэмамі Славакіі і Украіны», - інфармавалі ў Gaz-System.

Яго працягласць складзе 72 км. Акрамя будаўніцтва газаправода плануецца таксама пашырыць агульную інфраструктуру. Кошт работ ацэньваецца ў 288 млн злотых ($72 млн), іх завяршэнне запланавана на 2019 год.

Паведамляецца таксама, што новы газаправод стане важнай часткай усходняй ніткі так званага энэргетычнага калідора Поўнач-Поўдзень.

«Мэта праекта - умацаваць энэргетычную бяспеку краіны, мадэрнізаваць і пашырыць сістэму перадачы газу на паўднёвым усходзе Польшчы, - сцвярджае польскі аператар. - Гэтая інвестыцыя мае вялікае значэнне ў кантэксце будаўніцтва газаправода Польшча-Украіна, які будзе пралягаць паміж вузлом у Германовічах з польскага боку і «Більчэ-Воліца» - з украінскага.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках