17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Албаніі: Без падтрымкі ЗША на Балканах не будзе міру

2
Прэм'ер Албаніі: Без падтрымкі ЗША на Балканах не будзе міру
Эдзі Рама

Адміністрацыя Трампа не павінна ігнараваць рэгіён.

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама заклікаў ЗША не забываць пра Балканы, бо гэта можа пагражаць распаўсюджваннем уплыву Расейскай Федэрацыі на краіны паўвострава, піша telegraf.by. Такое меркаванне палітык выказаў у інтэрв'ю The Telegraph.

«Балканы знаходзяцца ў небяспецы траплення пад расейскі ўплыў, калі адміністрацыя Трампа будзе ігнараваць рэгіён», - гаворыцца ў інтэрв'ю.

Албанскі прэм'ер запэўніў, што без амерыканскай падтрымкі Балканы ўжо не будуць тым рэгіёнам, дзе пануе мір і супрацоўніцтва.

«Расея зацікаўленая ў распаўсюдзе свайго ўплыву, і яго шмат у гэтым рэгіёне», - заявіў Рама.

Раней выданне The Telegraph апублікавала расследаванне, дзе сцвярджаецца, што ў 2016 годзе з адабрэння і падтрымкі Масквы змоўшчыкі ў суседняй з Албаніяй Чарнагорыі планавалі путч і забойства прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках