Сацыяльны эксперымент: бабруйчанін просіць грошай на выплату падатку на «дармаедства»
19- 24.02.2017, 18:20
- 31,944
У Бабруйску актывісты правялі эксперымент, каб даведацца рэакцыю людзей на просьбу «дармаеда» даць яму грошай на выплату падатку.
Ролю даведзенага да адчаю «дармаеда» згуляў Юрый, прафесійны актор, які і сам патрапіў у сумны спіс 440 тысячаў беларусаў, што атрымалі «ліст шчасця». З шыльдачкай «Я “дармаед”. Рабаваць не ўмею. Дапамажыце заплаціць падатак» ён правёў на вуліцы адну гадзіну.
Што з гэтага атрымалася, як выглядае чалавек, даведзены дзяржавай да адчаю, і як рэагуюць на яго мінакі – у відэасюжэце, падрыхтаваным актывістамі прафсаюза РЭП.
– Маральна досыць складана прасіць грошы ў людзей. За гэтую гадзіну я перажыў велізарны стрэс. Здавалася, што адчуваю сябе горш, чым калі б скраў. Хоць я ніколі не краў. Але мінакі рэагавалі пазітыўна, падтрымлівалі. Толькі адзін сказаў, каб я ішоў працаваць. Людзі звыкліся, што міласціну просяць толькі бамжы або п'яніцы. Шыльдачку не ўсе чытаюць. Чаму я надумаў удзельнічаць у гэтым эксперыменце? Я хачу, каб людзі зразумелі, які ў нас прэзідэнт і якія ён прымае законы, – распавёў Юры.