17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадэрнізацыя» па-лукашэнкаўску: у заводы ўклалі мільёны, а яны прастойваюць

24
«Мадэрнізацыя» па-лукашэнкаўску: у заводы ўклалі мільёны, а яны прастойваюць

Дзяржаўныя грошы як заўсёды выдаткоўваюцца неэфектыўна.

На некаторых прадпрыемствах у Гарадзенскай вобласці, дзе прайшла мадэрнізацыя, абсталяванне прастойвае без працы, а дзяржаўныя грошы не заўсёды выдаткоўваліся эфектыўна, піша «Вячэрні Гродна».

Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Гарадзенскай вобласці.

Праверкі паказалі, што пасля мадэрнізацыі вытворчасцяў на ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», шклозаводзе «Нёман», ААТ «Гранітэкс» магутнасці цалкам не загружаныя, дзяржаўныя грошы выдаткоўваюцца неэфектыўна, а ў некаторых выпадках абсталяванне і зусім прастойвае.

Дырэктар Слонімскага вінна-гарэлачнага завода набыў нямецкі прэс коштам больш чым 100 тысячаў даляраў. Аднак на новым дарагім абсталяванні чамусьці перапрацоўвалася яблыкаў менш, чым гэта рабілася на старым, менш прадукцыйным. У выніку кіраўніка вызвалілі ад пасады і завялі крымінальную справу.

У СВК «Васілевічы» Слонімскага раёна для працы бралі трактар на дамову падраду, хоць у кааператыве былі тры ўласныя трактары-пагрузчыкі, праўда няспраўныя.

Прыватнік завысіў нормы выпрацоўкі, што прывяло да неабгрунтаванага спісання паліва. У выніку кааператыў страціў больш за 16 тысячаў даляраў.

Больш за тое, высветлілася, што за свае паслугі прыватнік атрымаў блізу 35 тысячаў даляраў, хоць на рамонт непрацоўных трактароў у калгасе за год выдаткавалі ў сем разоў менш грошай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках