28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну не хопіць грошай

10
Пуціну не хопіць грошай

Расейскі палітык агучыў прагноз масавых пратэстаў у Расеі.

Масавыя пратэсты ў Расеі могуць мець месца, аднак іх сцэнар будзе адрознівацца ад Майдана ва Украіне.

Пра гэта апавёў расейскі палітык Леанід Гозман у каментары «Обозревателю».

Ён адзначыў, што ў Расеі праз пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі могуць пачацца пратэсты ў розных частках краіны. Паводле ягоных словаў, іх «не атрымаецца ні заліць грашыма, ні задушыць сілай».

Гозман мяркуе, што невялікія пратэсты могуць пачацца ў маленькіх гарадках, жыхары якіх праз нявыплаты заробкаў або іншыя парушэнні будуць звяртацца да Уладзіміра Пуціна па дапамогу. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што раней у падобных выпадках прэзідэнт РФ прыязджаў і «наводзіў парадак». Разам з тым, калі гаворка ідзе пра сотні пратэстаў, то ў Пуціна не хопіць ні грошай, ні часу, мяркуе Гозман.

Ён мяркуе, што ў такіх выпадках супраць удзельнікаў акцый пратэсту могуць задзейнічаць сілавікоў, аднак палітык не ўпэўнены, што ў РФ ёсць АМАП, які гатовы страляць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках