Украінка падолела расейку ў паўфінале ЧС у шахматах
8- 24.02.2017, 20:48
- 31,000
У серыі да дзвюх перамог украінка Ганна Музычук перамагла 2-0.
Расейская шахматыстка Аляксандра Касцянюк пацярпела няўдачу ў барацьбе за выхад у фінал жаночага чэмпіянату свету, які праходзіць у Тэгеране, паведамляе «Інтэрфакс».
У 1/2 фіналу спаборніцтваў расейка саступіла прадстаўніцы Украіны Ганне Музычук. У серыі да дзвюх перамог украінка перамагла 2-0.
Другая партыя адбылася ў пятніцу, украінка перамагла расейку, згуляўшы белымі фігурамі. У першай партыі напярэдадні белымі фігурамі гуляла расейская шахматыстка, але і тады яна саступіла спаборніцы.
У фінале Музычук згуляе з пераможцай пары кітаянка Тань Чжун’і (Кітай) – Харыка Дронавалі (Індыя).
Сястра Ганны Музычук Марыя – 15-я чэмпіёнка свету ў шахматах. Яна перамагла ў чэмпіянаце свету ў 2015 годзе, а праз год абараніла тытул.