20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA апублікавала незвычайны здымак паверхні Марса

3
NASA апублікавала незвычайны здымак паверхні Марса

На здымку можна ўбачыць паклады розных пародаў на паверхні планеты.

NASA апублікавала здымак паверхні Марса, які дазваляе ўбачыць паклады розных пародаў на паверхні Чырвонай планеты. Выява была апублікаваная на сайце агенцтва, паведамляе telegraf.com.ua.

Як адзначаюць даследчыкі, вялікая частка паверхні Марса пакрытая дробназярністым матэрыялам, які хавае карэнныя пароды. Разам з тым у некаторых рэгіёнах, напрыклад у тым, які трапіў на здымак, можна заўважыць паклады розных пародаў.

У верасні 2015 года спецыялісты NASA правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой апавялі пра тое, што знайшлі сведчанні існавання вадкай вады на паверхні Марса. Пазней агенцтвам было прапанаванае анімацыйнае відэа, якое мадэлюе рух плыняў вады на Чырвонай планеце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках