17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ запатрабаваў ад Расеі тлумачэнняў праз утрыманне Дадзіна

3
ЕСПЧ запатрабаваў ад Расеі тлумачэнняў праз утрыманне Дадзіна
ФОТА: THEINS.RU

Еўрапейскі суд у правах чалавека накіраваў ва ўрад РФ запыт з патрабаваннем патлумачыць прычыну ўтрымання ў калоніі актывіста.

Пра гэта паведаміла ТАСС ягоная адвакатка Ксенія Кастроміна.

«Толькі што мы атрымалі адказ з ЕСПЧ пра тое, што наша скарга прынятая і што суд абавязаў Расею даць адказ паводле гэтай скаргі не пазней за будучы панядзелак, то-бок 27 лютага», – апавяла яна.

Раней пра зварот у ЕСПЧ праз утрыманне Дадзіна напісала ягоная жонка Анастасія Зотава.

Паводле ейных словаў, чакалася, што актывіста вызваляць 23 лютага, але ў калонію пакуль не прыйшлі дакументы з Вярхоўнага суда.

Ва Управе спецсувязі Алтайскага краю «Дажджу» сказалі, што не атрымлівалі копію пастановы ВС. Суразмоўца тэлеканала не змог сказаць, калі кіраванне атрымае дакумент: «Гледзячы як пашлюць – самалётам або цягніком. Цягніком – гэта праз Новасібірск». У Вярхоўным судзе тэлеканалу пацвердзілі, што адправілі пастанову ў Барнаул 22 лютага.

Прысуд Дадзіну перагледзелі на патрабаванне Канстытуцыйнага суда, які прызнаў супярэчлівай Канстытуцыі крымінальную адказнасць толькі за сам факт неаднаразовых парушэнняў на мітынгах.

Дадзін стаў першым асуджаным у Расеі паводле адпаведнага артыкула КК РФ, які ўступіў у сілу ў 2014 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках