18 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абураныя беларусы выйдуць на акцыі ў рэгіёнах

73
Абураныя беларусы выйдуць на акцыі ў рэгіёнах
Фота: «Радыё Свабода»

На выходных у розных гарадах Беларусі ізноў запланаваныя акцыі супраць дэкрэта №3 «аб дармаедах».

Баранавічы - 26 лютага, 12:00

Марш абураных беларусаў адбудзецца на плошчы Леніна, паведамляе «Радыё Свабода».

Бабруйск - 26 лютага, 12:00

Марш пачнецца на плошчы Леніна. У сацыяльных сетках паведамляецца, што акцыя будзе насіць мірны характар:

«Мы далучаемся да агульнанацыянальнай кампаніі супраць неканстытуцыйнага дэкрэта №3. Збіраемся 26 лютага а 12.00 на плошчы Леніна, каб аб'яднацца і мірна выказаць уладам свой пратэст».

Берасце - 26 лютага, 12:00

Марш пачнецца на плошчы Леніна, каля аблвыканкама. Арганізатараў няма, людзі збіраюцца праз сацыяльныя сеткі.

Віцебск - 26 лютага, 12:00

Марш пачнецца на плошчы Перамогі. Як паведаміла віцебская актывістка БХД Таццяна Севярынец, у гэты ж час на плошчы будзе адбывацца афіцыйнае мерапрыемства - Масленіца.

«Масленіца будзе з аднаго боку, мы - з другога. Думаю, што пэўныя крокі ўлады будуць рабіць, каб перашкодзіць Маршу. Як мы будзем дзейнічаць, вызначым на месцы», - сказаў Севярынец.

Нагадаем, што на мінулых выходных Маршы супраць падатку на «дармаедаў» прайшлі ў Менску, Гомелі, Берасці, Віцебску, Горадні.

17 лютага ў Менску прайшла найбуйнейшая ў краіне за апошнія гады дэманстрацыя, удзел у ёй прынялі тысячы чалавек.

19 лютага ў Гомелі некалькі тысяч чалавек прайшлі Маршам і скандавалі лозунгі супраць дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Сотні ўдзельнікаў сабралі Маршы ў Віцебску, Горадні і Берасці. Яны таксама прайшлі ў нядзелю 19 лютага.

Маршы прайшлі без інцыдэнтаў і без папярэдняга ўзгаднення з уладамі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках