29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску два аўтамабілі пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе

16
У Менску два аўтамабілі пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ўночы на праспекце Пушкіна.

У Менску два аўтамабілі пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе, паведаміў карэспандэнту БелТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Ігар Марат.

"25 лютага прыкладна ў 1.30 у раёне пр. Пушкіна, 36 быў учынены наезд на пешахода, які ляжаў на чацвёртай паласе на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Два аўтамабілі адзін за адным рухаліся па гэтай паласе з боку вул. Прытыцкага ў напрамку вул. Матусевіча", – сказаў Ігар Марат.

Першым на чалавека наехаў аўтамабіль "Рэно", потым "Фольксваген Транспарцёр", які ехаў ззаду.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў малады чалавек 1994 года нараджэння (жыхар Маскоўскай вобласці) памёр на месцы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках