17 красавiка 2024, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на цукровым заводзе ў Скідзелі

50
Выбух на цукровым заводзе ў Скідзелі

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле факта здарэння на Скідзельскім цукровым камбінаце.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце Следчага камітэта.

«25 лютага блізу 1-й гадзіны ночы ў Гарадзенскі раённы аддзел надзвычайных сітуацыяў паступіла паведамленне пра ўспышку пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння ў ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат” у Скідзелі, у выніку чаго пацярпелі пяцёра супрацоўнікаў прадпрыемства», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, блізу 1:30 ва ўпаковачным цэху прадпрыемства адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння. На месца здарэння прыбылі следча-аператыўныя групы цэнтральнага апарату Следчага камітэта пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Аляксея Волкава, УСК Гарадзенскай вобласці на чале з кіраўніком Язэпам Лявонкам, супрацоўнікі МНС, управы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Гарадзенскай вобласці.

Падчас агляду месца здарэння, праведзенага з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта, высветлена, што ўспышка адбылася ў галерэі, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру і ліфтавую вежу.

У выніку пяць жанчынаў, супрацоўніцаў прадпрыемства 1962 – 1974 гадоў нараджэння, з апёкамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Часткова дэфармаваныя сцены цэха, пашкоджаныя вокны і дзвярныя праёмы. Тэхналагічны працэс цэха ўпакоўкі і фасоўкі прыпынены. На прадпрыемстве ён не парушаны.

У мэтах высвятлення абставінаў дапытваюцца кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемства, канфіскаваная дакументацыя ў ахове працы і тэхніцы бяспекі, тэхналагічная дакументацыя цэху ўпакоўкі і фасоўкі цукру.

Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы ў дачыненні да пацярпелых супрацоўніцаў, плануецца правядзенне шэрагу іншых экспертных даследаванняў. Высвятляецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках