28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка зацвердзіў дактрыну барацьбы з інфармацыйным уплывам РФ

2
Парашэнка зацвердзіў дактрыну барацьбы з інфармацыйным уплывам РФ
Пятро Парашэнка

Дакумент, падпісаны прэзідэнтам Украіны, вызначае нацыянальныя інтарэсы краіны ў інфармацыйнай сферы.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка зацвердзіў дактрыну інфармацыйнай бяспекі, адна з асноўных мэт якой - супрацьдзеянне «разбуральнаму інфармацыйнаму ўплыву Расейскай Федэрацыі ў варунках развязанай ёю гібрыднай вайны», паведамляе расейская служба BBC.

Указ Парашэнкі, якім ён увёў у дзеянне пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны «Аб дактрыне інфармацыйнай бяспекі Украіны».

«Неабходнасць прыняцця дактрыны інфармацыйнай бяспекі Украіны абумоўленая ўзнікненнем актуальных пагроз нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы, а таксама неабходнасцю вызначэння інавацыйных падыходаў да фармавання сістэмы абароны і развіцця інфармацыйнай прасторы ў варунках глабалізацыі і свабоднага распаўсюду інфармацыі», - гаворыцца ў паведамленні прэзідэнцкай прэс-службы.

Паводле тэксту дактрыны, яна закліканая забяспечыць «абарону ўкраінскага грамадства ад агрэсіўнага ўздзеяння дэструктыўнай прапаганды, перш за ўсё з боку Расейскай Федэрацыі».

Пры гэтым на міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны ўскладаюцца арганізацыя і забеспячэнне маніторынгу сродкаў масавай інфармацыі і агульнадаступных рэсурсаў украінскага сегмента сеткі інтэрнэт з мэтай выяўлення інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае ва Украіне.

Дакумент, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, уваходзіць у дзеянне з дня апублікавання.

За апошнія тры гады ва Украіне былі забароненыя многія расейскія СМІ і вяшчанне шэрагу тэлеканалаў.

Акрамя гэтага, у краіну забаронены ўезд шматлікім расейскім журналістам, палітыкам і дзеячам культуры.

Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў наданні ваеннай дапамогі прыхільнікам самаабвешчаных «народных рэспублік» Данбаса і ў наўпроставым удзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Масква паслядоўна адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

У снежні мінулага года расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў новую дактрыну інфармацыйнай бяспекі Расеі, якая кажа, напрыклад, пра супрацьстаянне «інфармацыйна-псіхалагічнаму ўздзеянню» з-за мяжы.

У новай дактрыне напісана, што дзяржава мае намер змагацца з «інфармацыйным уздзеяннем, накіраваным на размыванне традыцыйных расейскіх маральна-духоўных каштоўнасцей».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках