25 красавiка 2024, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі прайшлі шматтысячныя акцыі ў падтрымку і супраць прэзідэнткі

2
У Паўднёвай Карэі прайшлі шматтысячныя акцыі ў падтрымку і супраць прэзідэнткі
ФОТА: REUTERS

Супраціўнікі і прыхільнікі кіраўніцы дзяржавы вывелі на вуліцы прыкладна па 100 тысяч чалавек.

Дзясяткі тысяч чалавек у Сэуле ў суботу, 25 лютага, выйшлі на акцыі як у падтрымку, так і супраць прэзідэнткі Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, якой пагражае імпічмент, паведамляе DW.

Супраціўнікі прэзідэнткі правялі тры дэманстрацыі - да будынка ўрада, да канстытуцыйнага суду і па вуліцы, на якой размешчаны штаб-кватэры карэйскіх канцэрнаў. "Арыштуйце і іншых топ-мэнэджараў", - выкрыквалі дэманстранты.

Раней 17 лютага суд у Сэуле выдаў ордэр на арышт фактычнага кіраўніка Samsung Group, віцэ-старшыні канцэрна Лі Чжэ Ёна паводле справы аб карупцыі ў асяроддзі прэзідэнткі Пак Кын Хе. Следства падазрае яго ў хабарніцтве, растраце і дачы хлуслівых сведчанняў на фоне расследавання карупцыйнага скандалу вакол адхіленай ад улады прэзідэнткі краіны.

Прыхільнікі прэзідэнткі таксама правялі акцыю ў цэнтры сталіцы з заклікам да канстытуцыйнага суду ануляваць снежаньскую пастанову парламента аб імпічменце Пак Кын Хе. Прэзідэнтку абвінавачваюць у тым, што ейная сяброўка Чхве Сун Сіль выкарыстала сяброўскія сувязі з ёй і прымушала паўднёвакарэйскія кампаніі да шматмільённых ахвяраванняў нібыта на карысць дабрачынных арганізацый. Ёй таксама ставіцца ў віну ўплыў на дзейнасць ўрада.

Супраціўнікі прэзідэнткі паведамілі пра мільён удзельнікаў акцый пратэсту, прыхільнікі заявілі, што іх было тры мільёны. Звестак ад паліцыі няма. Агенцтва AFP сцвярджае, што з кожнага боку на вуліцы выйшла прыкладна па 100 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках